Камбінат бытавога абслугоўвання

Здымак будынку КБА — Камбінату бытавога абслугоўвання. У пачатку 70-х там быў трыкатажны цэх, а таксама Бюро добрых паслугаў. Цяпер у будынку месцяцца Дзяржстрах, офісы і крамы. На месцы будынку, які справа, у 2009 годзе пабудавалі новы чатырохпавярховы жылы дом.